Скачать работу - Хронология Белой РусиДзяржынск).
1252 г. | Першыя летапісныя звесткі пра Слонім i Ваўкавыск. |
1253 г. | Вялікі князь Міндоўг атрымаў тытул караля i каранаваўся ў Наваградку. |
1258 — 1259 гг. | Паход мангола-татараў на Беларусь. |
1260 г. | Войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла крыжакоў каля возера Дурбэ. |
1264 — 1267 гг. | Княжанне вялікага князя Войшалка (сына Міндоўга). |
1267 г. | Першыя леташсныя звесткі пра Магілёў. |
1267 — 1270 гг. | Княжанне вялікага князя Шварна. |
1270 — 1282 гг. | Княжанне вялікага князя Трайдзеня. |
1284 г. | Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войскаў каля вёcкi Магільна (цяпер Уздзенскі раён). |
1295 — 1316 гг. | Княжанне вялікага князя Віценя. |
1295 г. | Пагоня зацверджана як герб Вялікага Княства Літоўскага. |
1307 г. | Добраахвотнае ўваходжанне Полацкай зямлі ў Вялікае Княства Літоўскае. |
1314 г. | Перамога Давыда Гарадзенскага над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам. |
1315 г. | У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла Берасцейская зямля. |
1316 — 1341 гг. | Княжанне вялікага князя Гедзіміна. |
1317 г. | Заснаванне Літоўскай мітраполіі. |
1320 г. | Уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Гедзімін заснаваў горад Беласток. |
1320 — 1330-я гг. | Уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага Турава-Пінскай зямлі. |
1323 г. | Перанясенне сталщы дзяржавы з Наваградка ў Вільню. |
1331 г. | Перамога войскаў вялікага князя Гедзіміна над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне. |
1341 — 1345 гг. | Княжанне вялікага князя Яўнута. |
1345 — 1377 гг. | Княжанне вялікага князя Альгерда. |
1348 г. | Перамога войскаў Вялікага Княства над нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве. |
1355 г | Да Вялікага Княства Літоўскага далучана Бранскае княства. |
1358 г. | У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло Мсціслаўскае княства. |
1362 г. | Перамога нашых войскаў на чале з Альгердам над злучанымі сіламі Залатой арды на рацэ Сінія Воды, у выніку чаго бьлі вызвалены ад татарскага прыгнёту i ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага Kieўская, Чарнігаўская, Валынская, Падольская i Пераяслаўская землі. |
1368 — 1372 гг. | Паходы вялікага князя Альгерда на Маскву. |
1377 — 1392 гг. | Княжанне вялікага князя Ягайлы. |
8 верасня 1380 г. | Кулікоўская бітва, у якой удзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітры Альгердавіч ды інш. Князі і ваяводы з беларускіх зямель. |
1385 г. | Крэўская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскагa Каралеўства. |
1387 г. | Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права. |
1390 г. | Магдэбургскае права нададзена Берасцю. |
1391 г. | Самакіраванне паводле магдэбургскага права атрымала Гародня. |
1392 г. | Востраўскае пагадненне паміж Вітаўтам i Ягайлам аб перадачы ўлады ў Вялікім Княстве Вітаўту. |
1392 — 1430 гг. | Княжанне вялікага князя Вітаўта. |
12 жніўня 1399 г. | У бітве з татарамі на рацэ Ворскле загінуў апошні полацкі князь Андрэй Альгердавіч. |
1404 г. | Уваходжанне Смаленскага княства ў Вялікае Княства Літоўскае. |
1408 г. | Усталяванне мяжы паміж Вялікім Княства Літоўскім i Маскоўскім Княствам па рэках Ацэ i Угры. |
15 ліпеня 1410 г. | Разгром арміі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам злучанымі ciлaмі Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеўства. |
1411 г. | Тарунскі мір Вялікага Княства i Польшчы з Тэўтонскім ордэнам. |
1413 г. | Гарадзельская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства. |
1430 — 1432 гг. | Княжанне вялікага князя Свідрыгайлы. |
1432 — 1440 гг. | Княжанне вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. |
1468 г. | Прыняцце Судзебніка вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, першага збору законаў дзяржавы. |
1490(?) — 1551(?) гг. | Жыццё і дзейнасць асветніка, заснавальніка беларускага i ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францішка Скарыны. |
1492 — 1506 гг. | Княжанне вялікага князя Аляксандра. |
1492 — 1494 гг. | Першая вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім. |
1498 г. | Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. |
1499 г. | Магдэбургскае права нададзена Менску. |
1500 — 1503 гг. | Вайна Масковіі з Bялікім Княствам JIiтoўcкім. |
1506 — 1548 гг. | Княжанне вялікага князя Жыгімонта I Старога. |
5 жніўня 1506 г. | Разгром нашымі войскамі на чале з Mixaілам Глінскім крымскіх татараў пад Клецкам. |
1507 — 1508 гг. | Вайна Масковй з Вялікім Княствам Літоўскім. |
1512 — 1522 гг. | Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім. |
8 верасня 1514 г. | Бліскучая перамога 35-тысячнай арміі Вялікага Княства на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім над 80-тысячным войскам маскоўскіх захопнікаў пад Воршай. |
1516 г. | Выхад у свет паэмы Яна Вісліцкага “Пруская вайна”, прысвечанай перамозе пад Грунвальдам. |
6 жніўня 1517 г. | Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу. |
1522 г. | Францішак Скарына заснаваў у Вільні першую на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарню. |
1523 г. | Выйшла ў свет паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. |
1529 г. | Прыняты першы Статут Вялікага Княства Літоўскага. |
1534 — 1537 гг. | Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім. |
1548 — 1572 гг. | Княжанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. |
1557 г. | Прынята “Устава на валокі”, якая ўнармавала ў Bялікім Kнястве Літоўскім зямельную рэформу. |
1557— 1633 гг. | Жыццё i дзейнасць выдатнага палітычнага, грамадскага i ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Caпегi. |
1558 — 1683 гг. | Інфлянцкая (Лівонская) вайна Масковіі з Інфлянцкім (Jiівонскім) ордэнам, Bялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. |
1559 г. | Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. |
1562 г. | Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы. |
Люты 1563 г. | Войска Івана IV Жахлівага захапіла Полацк. |
Студзень 1564 г. | Разгом маскоўскага войска на рацэ Вуле. |
1566 г. | Зацверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага. |
1569 г. | Аб'яднанне Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства ў Рэч Паспалітую. |
1573 г. | Княжанне вялікага князя Генрыха Валезага (Валуа). |
1576 — 1586 гг. | Уладаранне вялікага князя i караля Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя). |
Жнівень 1579 г. | Вызваленне Полацка ад маскоўцаў. |
1579 г. | Пераўтварэнне Віленскага калегіўма ў акадэмію - першую вышэйшую навучальную установу ва Усходняй Еўропе. |
Каля 1580 г. | Васіль Цяшнскі выдаў беларускі пераклад Евангелля. |
1581 г. | Створаны Галоўны літоўскі трыбунал — найвышэйшы судовьі i апеляцыйны орган Вялікага Княства Літоўскага.
Адкрыццё Полацкага езущкага калегіўма. |
1587— 1632 г. | Уладаранне вялікага князя i караля Жыгімонта Вазы. |
1588 г. | Зацверджаны трэці Статут Вялікага Княства Лтоўскага. |
9 кастрычніка 1596 г. | Сабор у Берасці абвясціў унію праваслаўнай i каталіцкай цэркваў Рэчы Паспалітай. |
1600 — 1629 гг. | Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй. |
27 верасня 1605 г. | Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч на чале 4-тысячнага аддзела, які складаўся пераважна з беларусаў, разграміў пад Кірхгольмам (паблізу Рыгі) 14-тысячную шведскую армію. |
1609 — 1618 гг. | Вайна Рэчы Паспалітай з Расеяй |
Верасень 1610 г. | Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву. |
1618 г. | Дзявулінскае замірэнне паміж Расеяй i Рэччу Пacпaлiтай, паводле якога Вялікае Княсгва Літоўскае вярнула сабе Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну i НоўгарадСеверскую зямлю з 30 гарадамі. |
1 621 г. | Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам разграмілі турэцкую армію пад Хоцінам. |
12 лістапада 1623 г. | Забойства вщебскімі бунтаўшчыкамі полацкага ўніяцкага архіепіскапа Ясафата Кунцэвіча. |
1629 — 1680 гг. | Жыццё i дзейнасць пісьменніка, грамадскага дзеяча і асветніка Сімяона Полацкага. |
1632 — 1634 гг. | Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна), у выніку якой Смаленск застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім. |
1648 — 1651 гг. | Казацка-сялянская вайна ў Беларусі. |
1648 — 1668 гг. | Уладаранне вялікага князя i караля Яна Казіміра. |
1654 — 1667 гг. | Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай. Самая крывавая i спусташальная вайна ў нашым мінулым. У выніку яе Беларусь страціла болей за 50% насельніцтва. |
1 лютага 1661 г. | Магілёускае паўстанне, у час якога жыхары горада выразалі 7-тысячны акупацыйны расейскі гарнізон. |
1669 — 1673 гг. | Уладаранне вялікага князя i караля Міхала Вішнявецкага. |
1672 г. | Сімяон Полацкі адчыніў першы ў Pacei тэатр. |
1674 — 1696 гг. | Уладаранне вялікага князя i караля Яна Сабескага. |
1697 — 1706, 1709 — 1733 гг. | Уладаранне вяліага князя i караля Аўгуста II Моцнага. |
1700 — 1721 гг. | Паўночная вайна Pacei i Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
Вайсковыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Белаpyci, якая страціла трэцюю частку насельніцтва. |
1704 — 1709, 1733 | Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Ляшчынскага. |
1708 г. | Бітва расейскіх войскаў са шведамі каля вёскі Лясная (Слаўгарадскі раён). |
1 траўня 1710 г. | Салдаты Пятра I узарвалі Полацкі Сафійскі сабор. |
1733 — 1764 гг. | Уладаранне вялікага князя i караля Аўгуста III. |
1743 — 1744 гг. | Крычаўскі сялянскі бунт. |
1764 — 1795 гг. | Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. |
1767 г. | Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты, створаная з дапамогай Pacei дзеля ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. |
1768 г. | Утварэнне патрыятычнай Барскай канфедэрацьі, якая выступала за захаванне незалежнасці дзяржавы. |
1771 г. | Расейская войскі на чале з А. Суворавым перамаглі каля вёскі Сталавічы (Баранавіцкі раён) сілы барскіх канфедэратаў пад камандаваннем вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага. |
1772 г. | Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй i Прусіяй i далучэнне усходняй часткі Беларусі да Расейскай імперыі. |
1773 г. | У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія. |
3 травня 1791 г. | Прыняцце Соймам Рэчы Паспалітай першай у Еўропе Канстытуцыі. |
1792 г. | Утварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі магнатаў i шляхты, незадаволеных прыняццем Канстытуцыі i прагрэсіўнымі рэформамі. Канфедэраты звярнуліся па дапамогу да Pacei, якая ўвяла ў Рэч Паспалітую свае войскі. |
1793 г. | Другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Расея захапіла цэнтральную частку Беларусі. |
1794 г. | Нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. |
23 травня 1794 г. | Указ імператрыцы Кацярыны II пра ўвядзенне у Расейскай імперьп “мяжы яўрэйскай аселасці”, у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская i Мінская губерні. |
1795 г. | Трэці падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне да Расейскай імперьі заходняй часткі Беларусі. |
24 снежня 1798 г. | Нарадзіўся Адам Міцкевіч. |
4 лютага 1808 г. | Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. |
10 червеня 1812 г. | Адкрыццё Полацкай езущкай акадэміі, якая мела правы ўніверсітэта. |
1812 г. | Паход на Расею Вялікай арміі Напалеона, у якой служыла 25 тысяч нашых суайчыннікаў. Напалеонаўская авантура, якая нарадзіла спадзяванні на аднаўленне незалежнасці Вял~кага Княства Літоўскага, каштавала Беларусі мшьёна яе жыхароў. |
1 ліпеня 1812 г. | Напалеон абвясціў аб аднаўленні Вялікага Княства Літоўскага. |
1817 — 1823 гг. | Дзейнасць таемных студэнцкіх таварыстваў філаматаў i філарэтаў. |
1820 г. | Закрыццё царскімі ўладамі Полацкай акадэміі. |
1825 г. | Стварэнне падпольнага таварыства “Ваенныя сябры”. |
1831 г. | Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супраць царызму. |
1832 г. | Стварэнне пры расейскім урадзе “Асобага камітэта па справах Заходніх губерняў” з мэтай русіфікацыі Беларусі. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта. |
1836 г. | Царскі указ пра ўвядзенне ва ўcix навучальных установах Беларусі выкладання на расейскай мове.
Стварэнне нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі “Дэмакратычнае таварыства”. |
2 лютага 1838 г. | Нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. |
1839 г | Арганізаваны царскімі ўладамі Полацкі царкоўны сабор прымае акт аб ліквщацыі уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Беларускіх уніятаў (напрыканцы ХVIII ст. яны складалі болей за 75% насельнщтва) прымусова далучаюць да Рускай праваслаўнай царквы. |
21 сакав1ка 1840 г. | Адмысловым царскім указам забаронена ўжыванне у афщыйных дакументах назваў “Беларусь” i “Літва”. Указ пра спыненне дзейнасці ў Беларусі трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага i поўнае увядзенне расейскага заканадаўства. |
1846 — 1849 гг. | Дзейнасць у Беларусі падпольнай арганізацыі “Саюз свабодных братоў” (“Братні саюз літоўскай моладзі”). |
1859 г. | Забарона выкарыстання ў беларускім друку лацінскага шрыфту. |
3 сакавіка 1861 г. | Скасаванне прыгоннага права. |
Чэрвень 1862 г. | Выйшаў першы нумар нелегальнай беларускамоўнай газеты “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі з паплечнікамі. |
1863 г. | Нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. |
1 лютага 1863 г. | Маніфест Часовага ўрада Літвы i Беларусі з заклікам да паўстання. |
13 лютага 1863 г. | Захоп паўстанцамі горада Пружаны. |
6 трауня 1863 г. | Захоп паўстанцамі горада Горы-Горкі. |
22 сакавіка 1864 г. | Пакаранне К. Каліноўскага смерцю у Вільні. |
1864 г. | Забарона размаўляць у навучальных установах Беларусі на роднай мове. За ўдзел студэнтаў i выкладчыкаў у паўстанні 1863 г. зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут. |
5 лшеня 1876 г. | Нарадзілася паэтэса Цётка (Алаіза Пашкевіч). |
13 сакавіка 1881 г. | Беларускі шляхціц Ігнат Грынявіцкі забіў у Пецярбургy Аляксандра II, выканаўшы прысуд, які вынесла расейскаму імператару рэвалюцыйная арганізацыя “Народная воля”. |
9 червеня 1881 г. | Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч i вучоны, адзан з “бацькоў” Беларускай Народнай Рэспублікі, Iван Луцкевіч. |
7 ліпеня 1882 г. | Нарадзіўся Янка Купала. |
3 лістапада 1882 г. | Нарадзіўся Якуб Колас. |
8 лістапада 1883 г. | Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч, навуковец i пісьменнік Вацлаў Ластоўскі. |
1884 г. | Пачаў выходзщь часопіс “Гомон”, орган беларускай фракцыі “Народнай волі>. |
1891 г. | Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”. |
9 снежня 1891 г. | Нарадзіўся Максім Багдановіч. |
1898 г. | У Мінску адбыўся Першы з'езд РСДРП. |
20 верасня 1903 г. | Нарадзілася паэтэса Наталля Арсеннева. |
Снежань 1903 г. | Утварэнне першай беларускай палітычнай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады. |
31 кастрычніка 1905 г. | Расстрэл рэвалюцыйнага мітынгу на Прывакзальным пляцы ў Мінску (“Курлоўскі расстрэл”). |
Студзень 1906 г. | II з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады. |
Травень 1906 г. | Заснаванне першага легальнага беларускага выдавецтва “Загляне сонца i у наша ваконца”. |
14 верасня 1906 г. | Выйшаў першы нумар легальнай беларускай газеты “Наша доля”. |
23 лістапада 1906 г. | Пачаў выходзіць беларускі тыднёвік “Наша нова”. |
1907 — 1913 гг. | Дзейнасць Першай беларускай тэатральнай трупы Iгната Буйніцкага. |
9 жніуня 1910 г. | Нарадзілася паэтэса Ларыса Геніюш. |
1 жніуня 1914 г. | Пачатак Першай сусветнай вайны. |
1915 — 1917 гг. | Дзейнасць Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. |
Студзень 1916 г. | Стварэнне у Вільні Цэнтральнага камітэта беларускіх нацыянальных арганізацый. |
Люты 1916 г. | У Вшьні створана канфедэрацыя, якая выступала за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. |
Сакавік 1916 г. | Нарачанская наступальная аперацыя расейскіх войскаў і яе правал. |
19 сакавіка 1917 г. | У Мінску адбылася агульнагарадская маніфестацыя ў гонар перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў Pacei. |
Ліпень 1917 г. | 3'езд беларускіх нацыянальных арганізацый i партый у Мінску. |
27 кастрычніка 1917 г. | III з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. |
Лістапад 1917 г. | Цэнтральная рада беларускіх арганізацый пераўтворaна у Вялікую беларускую раду. |
18 снежня 1917 г. | Пачатак працы Першага ўсебеларускага з'езда. Пасля ягонага разгону бальшавікамі на нелегальным пасяджэнні была абрана Рада ўсебеларускага з'езда. |
3 студзеня 1918 г. | Рада Усебеларускага з'езда абрала Выканаўчы камітэт. |
18 лютага 1918 г. | Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда ўзяў у свае pyкi ўладу ў Менску. |
21 лютага 1918 г. | Выканкам Рады Усебеларускага з'езда апублікаваў 1-ю Устаўную грамату да народаў Беларусі, дзе абвясціў сябе Часовым урадам. |
3 акавіка 1918 г. | Падпісанне Брэсцкай мірнай дамовы паміж Савецкай Расеяй i дзяржавамі нямецкага блоку, паводле якой частка Беларусі пакідалася немцам. |
9 сакавіка 1918 г. | Выканаўчы камітэт Рады ўсебеларускага з'езда прыняў 2-ю Устаўную грамату, дзе абвясціў Беларусь дэмакратычнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах. |
25 сакавіка 1918 г. | Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). |
28 красавіка 1918 г. | Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыццё у Менску ўніверсітэта. |
Чэрвень 1918 г. | Урад БНР афщыйна зацвердзіў герб Пагоня i белачырвонa-белы сцяг дзяржаўнымі сімваламі, а таксама увёу пашпарт грамадзяніна БНР. |
11 кастрычніка 1918 г. | Народны Сакратарыят Беларусь прыняў часовую канстытуцыю БНР. |
Снежань 1918 г. | Урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам вымушаны пераехаць у Гародню. |
30 — 31 снежня 1918 г. | У Смаленску адбыўся I з'езд КП(б)Б, які абвясціў утварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). |
1 студзеня 1919 г. | Афіцыйнае абвяшчэнне БССР са сталіцай у Менску. У склад БССР увайшлі Віцебская, Гарадзенская, Менскaя, Магілёуская губерні, а таксама беларускія паветы Віленскай, Ковенскай i Смаленскай губерняў. |
16 студзеня 1919 г. | ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўключэнне Віцебскай, Магілёўскай i Смаленскай губерняў у склад РСФСР i стварэнне на астатняй тэрыторыі Літоўска-Беларускай ССР. |
2 — 3 лютага 1919 г. | 1-шы ўсебеларускі з'езд Саветаў у Менску прыняў і-ю Канстытуцыю БССР. |
27 лютага 1919 г. | Створана Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел) са сталіцаю у Вільні. У складзе рэспублікі засталася тэрыторыя Віленскай i Менскай губерняў. |
21 красавіка 1919 г. | Польская войскі занялі Вільню. |
17 ліпеня 1919 г. | Урад ЛітБел спыніу сваю дзейнасць. |
8 жніуня 1919 — 11 ліпеня 1920 г. | Акупацыя Менска польскімі войскамі. |
Лістапад 1920 г. | Паход 20-тысячнай арма прыхільніка незалежнасці Беларусі генерала Станіслава Булак-Балаховіча на Палессе.
Чырвоная Армія, несучы значныя страты, пакінула Петрыкаў, Мазыр, Калінкавічы. |
Лістапад — снежань 1920 г. | Антыбальшавіцкае Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын). |
14 лістапада 1920 г. | Адбыўся 1-шы беларускі з'езд Случчыны, які прызнаў яе часткаю БНР. 3'езд вітаў Найвышэйшую раду БНР, выказаў пратэст супраць усталявання савецкай улады “як чужацкай” i пастанавіў прыступщь да apгaнiзацыі уласных вайсковых фарміраванняў. |
27 лістапада 1920 г. | Пачатак баявых дзеянняў слуцкіх паўстанцаў супраць савецкіх войскаў (Дзень Герояў). |
18 сакавіка 1921 г. | Падпісана Рыжская мірная дамова паміж РСФСР (i па ўпаўнаважанню урада БССР) i УССР з аднаго боку i Польшчай з другога, у выніку чаго Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы. |
11 ліпеня 1921 г. | Адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. |
1921 — 1937 гг. | Дзейнасць у Заходняй Беларусі Таварыства беларускай школы. |
30 студзеня 1922 г. | Адкрыццё у Менску інстытута беларускай культуры. |
10 ліпеня 1922 г. | Абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мельхіседэкам. (У 1937 г. увесь клір больш чым 400 прыходаў Беларускай аўтакефальнай царквы быў знішчаны.) |
30 снежня 1922 г. | Дамова пра стварэнне Саюза ССР. Беларуская ССР увайшла ў склад СССР як заснавальнща. |
Кастрычнік 1923 г. | Стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. |
Лістапад 1923 г. | У СССР, у тым ліку i у БССР, створана Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне (ОГПУ — АДПУ), асобыя калегіі якога атрымалі права без суда выносщь пастановы пра тэрміны зняволення i расстрэлы асобаў, якія прызнаны вінаватымі. |
Сакавік 1924 г. | Першае узбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР, якая пасля свайго 2-га абвяшчэння ў ліпені 1920 г. уключала ўсяго 6 паветаў Менскай губерні, вернута значная частка беларускіх паветаў Віцебскай, Гомельскай i Смаленскай губерняў. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася болей як удвая (110,5 тыс. км2), колькасць насельнщтва — да 4,2 млн. чал. |
1924 г. | Пачатак ажыццяўлення ў БССР палітыкі беларусізацыі. У Заходняй Беларусі польскія ўлады зачынілі 400 беларускіх школ i 15 беларускіх газет. |
Червень 1925 г. | Заснаванне у Заходняй Беларусьі Беларускай сялянска - работніцкай грамады (БСРГ), легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай нацыянальна-вызвольнай арганізацыі, якая налічвала 120 тыс. сяброў. |
2—я палова 1920—х гг. | Пачатак рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Паступовае згортванне беларусізацыі. |
Снежань 1926 г. | Другое узбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР вернуты Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
Тэрыторыя рэспублікі склала 125,8 тыс. км2, колькасць насельніцтва — 5 млн. чал. |
Красавік 1928 г. | У Заходняй Беларусі (Беласток) пачаўся судовы працэс над 133 дзеячамі нацыянальна-вызвольнага руху. |
1 студзеня 1929 г | На базе Інстытута беларускай культуры адкрыта Беларуская акадэмія навук. |
1929 г. | Пачатак палітыкі масавай калектывізацыі, якая пазбавіла беларускую вёску лепшых працаўнікоў. У выніку гэтак званага “раскулачвання” з Беларусі былі высланы сотні тысяч жыхароў. |
Люты 1930 г. | У СССР, у тым ліку i ў БССР, пры “паўнамоцных прадстаўніцтвах” ОГПУ сфарміраваны “тройкі”, якім дадзена права без суда накіроўваць у канплагеры або на расстрэл. |
1930 — 1931 гг. | Масавыя арышты нацыянальнай інтэлігенцыі па сфабрыкаванай ОГПУ справе “Саюза вызвалення Беларусі”. |
26 жніўня 1933 г | Пастанова Савета Народных Kaмicapay БССР “Аб зменах i спрашчэнні беларускага правапісу” з мэтаю “поўнага падпарадкавання беларускага правапicy задачам выхавання працоўных масаў у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму”. |
1933 г. | Голад, выкліканы палітыкай калектывізацыі. |
1937 — 1938 гг. | Найбольшы размах палітычных рэпрэсій. |
1937 — 1941 гг. | Масавыя расстрэлы органамі НКВД цывільных грамадзян ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.
Паводле розных ацэнак, тут было расстраляна ад 30 да 300 тыс. чалавек. У выніку сталінскага генацыду Беларусь страціла звыш 2 млн. чалавек. |
29 кастрычніка 1937 г | НКВД адначасова расстраляла ў Менску 14 пісьменнікаў: Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Платона Галавача, Анатоля Вольнага, Васіля Каваля, Валерыя Маракова, Юрку Лявоннага, Васіля Сташэўскага, Зяму Пiвaвapaвa, Iзi Харыка ды інш. |
23 жніўня 1939 г, | У Маскве падшсаны пакт Молатава — Рыбентропа, савецка-нямецкая дамова пра ненападзенне i сакрэтныя пратаколы пра падзел сфераў уплыву. |
1 верасня 1939 г. | Нападзенне фашысцкай Германіі на Польшчу i пачатак Другой сусветнай вайны. |
17 верасня 1939 r | Савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай i да 25 верасня занялі усю тэрыторыю Заходняй Беларусі (разам з Вільняй і Беластокам) і Заходняй Украінай. |
Кастрычнж 1939 г. | Вільня i Віленскі край паводле рашэння ўрада СССР перададзены Літве. |
14 лістапада 1939 г. | Заходняя Беларусь прынята ў склад БССР. Насельніцтва рэспублікі павялічылася да 11 млн. чал. |
22 чэрвеня 1941 г. | Пачатак вайны Германіі з СССР. |
22 чэрвеня — канец ліпеня 1941 г. | Стварэнне аднаго з першых у Беларусі пінскага партызанскага атрада пад камандаваннем Васіля Каржа. |
28 чэрвеня 1941 г. | Нямецкія войскі занялі Мінск. |
Зіма 1941 — 1942 гг, | Стварэнне на тэрыторыі Беларусі фашысцкіх канцлагераў. |
Студзень 1942 г. | На акупаванай тэрыторыі створана Беларуская незалежніцкая партыя. |
Красавік 1942 г. | Стварэнне 1-й беларускай партызанскай брыгады пад камандаваннем Міная Шмырова. |
Верасень 1942 г. | Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху. |
Красавік — червень 1943 г. | Беларускія партызаны правялі аперацыю “Граніт”, у ходзе якой пушчаны пад адхон 1806 эшалонаў праціўніка, узарваны 66 чыгуначных мастоў, разгромлены 164 гарнізоны. |
23 чэрвеня — 28 жніуня 1944 г. | Беларуская аперацыя (“Багратыён”), у ходзе якой войскі 1, 2, 3-га Беларускіх i 1-га Прыбалтыйскага франтоў разам з беларускімі партызанамі вызвалілі ўсю тэрыторыю Беларусі ад намецкіх акупантаў. |
27 чэрвеня 1944 г. | 2-гі Усебеларускі кангрэс у Мінску пацвярджае пастановы 1-га Усебеларускага кангрэса і Рады БНР аб незалежнасці Беларусі. |
3 ліпеня 1944 г. | Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Мінск. |
Красавік 1945 г. | На знак прызнання яе заслуг у разгроме фашысцкай Германа Беларуская ССР прымаецца ў склад сяброў - заснавальнікаў ААН. |
Жнівень 1945 г. | СССР перадае Польшчы са складу БССР 17 раёнаў Беластоцкай вобласці разам з Беластокам i 3 раёны Брэсцкай вобласці. |
1946 — 1948 гг. | Чыстка КПБ i замена большасці вядучых камуністаў у Беларусі рускімі. |
1951 г. | Адмена ў школах БССР абавязковага экзамена па беларускай мове.
Заснаванне Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. |
1954 г. | Уступленне Беларускай ССР у ЮНЕСКО. |
1959 г. | Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва ў Беларусі жыве 8 054 648 чалавек. |
1965 г. | Першым сакратаром ЦК КПБ прызначаны Пётр Машэраў (трагічна загінуў у 1980 г.). |
Сярэдзіна 1960-х — сярэдзіна 1970-х гг. | Нацыянальна-патрыятычны рух сярод беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, студэнтаў, на які ўлады адказалі адміністрацыйнымі рэпрэсіямі. |
1970 г. | Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў БССР жыве 9 002 300 чалавек. |
1971 г. | Праз трыццаць гадоў пасля пачатку нямецкай акупацыі Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню насельніцтва. |
25 студзеня 1972 г. | У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар. |
197 9 г. | У Беларускім дзяржаўным універсітэце заснавана “Беларуская майстроўня” — студэнцкае аб'яднанне, якое змагалася за адраджэнне нацыянальнай культуры.
Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу, насельніцтва БССР складае 9 560 000 чалавек. |
26 красавіка 1986 г. | Ядзерная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. 70% радыёактыўных выкідаў выпадае на Беларусь. |
Снежань 1986 г. | Калектыўны ліст беларускай інтэлігенцыі (“Ліст 28-мi”) да Міхаіла Гарбачова з заклікам прадухіліць “духоўнае выміранне” беларускага народа. |
Красавік 1987 г. | Заснаванне Беларускага фонду культуры. |
1 лістапада 1987 г | Несанкцыянаваны мітынг у Мінску з нагоды дня памяці продкаў Дзяды.
Удзельнікі абвінавачваюць савецкі рэжым у правядзенні ў Беларусі палітыкі генацыду. |
19 червеня 1988 г | Блізу 10 000 чалавек удзельнічаюць у дэманстрацыі памяці ахвяраў Курапатаў, патрабуючы стварэння следчай камісіі. |
19 кастрычніка 1988 г. | У Мінску на сходзе інтэлігенцыі ствараюцца грамадскае гістарычна-асветнае таварыства “Мартыралог Белapyci” i аргкамітэт Беларускага народнага фронту. |
30 кастрычніка 1988 г. | Войскі i міліцыя жорстка разганяюць у Мінску масавую дэманстрацыю памяці ахвяраў сталінізму. |
Студзень 1989 г. | Паводле перапісу насельніцтва, у Беларусі жыве 10 200 200 чалавек. |
19 лютага 1989 г. | У Мінску на стадыёне “Дынама” адбыўся 45-тысячны мітынг у падтрымку БНФ i працэсу перабудовы. |
24 — 25 чэрвеня 1989 г. | На Устаноўчым з'ездзе ў Вільні ўтвораны Беларускі народны фронт “Адраджэньне” на чале з Зянонам Пазьняком. |
27 чэрвеня 1989 г. | Стварэнне Таварыства беларускай мовы. |
26 ліпеня 1989 г. | Масавы мітынг у Мінску патрабуе стварэння следчай камісй у справе ўтойвання інфармацыі пра Чарнобыль. |
26 студзеня 1990 г. | Вярхоўны Савет БССР прымае Закон аб мовах, у адпаведнасці з якім беларуская мова абвяшчаецца адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі. |
27 ліпеня 1990 г. | Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. |
10 — 11 верасня 1990 г. | На Устаноўчым з'ездзе ў Мінску заснавана Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. |
3 — 4 лістапада 1990 г. | Устаноўчы з'езд Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі. |
2 — 3 сакавіка 1991 г. | Устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады. |
Красавік 1991 г. | Шматтысячныя забастоўкі i дэманстрацыі рабочых у Мінску, Оршы i іншых гарадах, выкліканыя скачком цэнаў на асноўныя прадукты спажывання. |
25 жніуня 1991 г | Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (наданне Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт БССР ад 27.07.1990 г. статуса канстытуцыйнага закону). |
3 верасня 1991 г. | Miнскі гарсавет прыняў пастанову пра неабходнасць вяртання сталіцы краіны яе гістарычнай назвы - Менск. |
19 верасня 1991 г. | Вярхоўны Савет Беларусі пастанавіу змяніць назву БССР на Рэспубліку Беларусь.
Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь зацверджаны герб Пагоня, дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг. |
8 снежня 1991 г. | Кіраўнікі Беларусі, Расейскай Федэрацыі i Украіны: Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын i Леанід Кучма падпісваюць у Віскулях (Белавежская пушча) пагадненне пра дэнансацыю дамовы аб стварэнні СССР ад 1922 г. i пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сталіцай Садружнасці абраны Мінск. |
30 студзеня 1992 г. | Беларусь прынята ў сябры Арганізацыі па бяспецы i супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). |
18 сакавіка 1992 г. | Вярхоўны Савет Беларусі загадвае ўраду пачаць фарміраванне нацыянальных Узброеных сіл. |
Травень 1992 г. | Пачынаецца вывядзенне з Беларусі ядзернай зброі. |
19 — 20 снежня 1992 г. | У Мінску адбыўся з'езд беларусаў з былых рэспублік СССР (Першы сход беларусаў блізкага замежжа). |
8 — 10 ліпеня 1993 г. | Першы з'езд беларусаў свету ў Мінску.
Прыняты дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага i дзяржаўнага будаўніцтва, а таксама пастанова пра аднаўленне аб'яднаўчага сімвала i духоўнай рэліквіі беларускага народа — Жыватворнага Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай. |
21 — 23 ліпеня 1993 г. | Візіт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам у ЗША i падпісанне Дэкларацыі пра адносіны паміж ЗША i Рэспублікай Беларусь. |
24 верасня 1993 г. | Беларуска-расейскае пагадненне пра вывядзенне з Беларусі расейскіх войскаў. |
15 студзеня 1994 г. | Афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. |
Люты 1994 г. | Беларусь упершыню накіроўвае асобную нацыянальную каманду на XVII зімовую Алімпіяду ў Hapвегii i па колькасці медалёў займае 15-е месца сярод 67 краінаў-удзельніц |
15 сакавіка 1994 г. | Прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь, паводле якой яна абвешчана самастойнай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай праўнай дзяржавай. |
10 ліпеня 1994 г. | У другім туры прэзідэнцкіх выбараў першым кіраўніком дзяржавы на 5-гадовы тэрмін абраны Аляксандр Лукашэнка. |
5 снежня 1994 г. | На нарадзе ліцэраў АБСе ў Будапешце 3IIIA, Вялікабрытанія i Расея гарантуюць Беларусі, Украіне i Казахстану бяспеку i тэрытарыяльную цэласць. |
11 студзеня 1995 г. | Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Сянько падпісвае ў Брусэлі дакумент праграмы НАТО “Партнёрства дзеля міру”. |
11 красавіка 1995 г. | 19 народных дэпутатаў апазіцыі абвяшчаюць у Вярхоўным Савеце галадоўку, пратэстуючы супраць “антыканстытуцыйных прапановаў прэзідэнта ў справе правядзення рэферэндуму”. Спецназ гвалтоўна выдаляе галадоўшчыкаў з будынку парламента. |
14 траўня 1995 г. | Выбары у Вярхоўны Савет Беларусі i рэферэндум аб наданні расейскай мове афіцыйнага статусу, новай сімволіцы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. |
24 сакавіка 1996 г. | У Мінску адбылася 30-тысячная дэманстрацыя пратэсту супраць аб'яднання Беларусі з Расеяй. |
2 красавіка 1996 г. | 50-тысячная дэманстрацыя ў Мінску, прысвечаная 10-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы (“Чарнобыльскі шлях-99”). Сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй i масавыя арышты. |
14 траўня 1996 г. | 5 тысяч дэманстрантаў у Минску пратэстуюць супраць трымання пад арыштам удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”. |
27 ліпеня 1996 г. | 20 тысяч мінчукоў l прадстаўнікоў іншых гарадоў Беларусі адзначаюць у сталіцы Дзень незалежнасці святочнай дэманстрацыяй i мітынгам, на якім прымаецца рэзалюцыя з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта А. Лукашэнкі. |
5 верасня 1996 г. | Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі пачалі збор подпісаў аб імпічменце — канстытуцыйным адхіленні прэзідэнта А. Лукашэнкі ад улады. |
24 лістапада 1996 г. | Рэферэндум па пытаннях, прапанаваных прэзідэнтам А. Лукашэнкам: аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г.; аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, аб куплі i продажы зямлі, аб смяротным пакаранні, а таксама па пытаннях, прапанаваных Вярхоўным Саветам Беларусі. |
15 красавіка 1997 г. | У Мінску адбыліся дэманстрацыя i мітынг у абарону Канстытуцыі 1994 г. |
2 красавіка 1997 г | У Маскве падпісана дамова пра саюз Рэспублікі Беларусь i Расейскай Федэрацыі. Масавыя акцыі пратэсту ў Мінску i ix жорсткі разгон. |
26 — 27 ліпеня 1997 г. | Другі з'езд беларусаў свету ў Мінску. |
27 верасня 1997 г. | У Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр урачыста перанесены вобраз Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай (арыгінал нацыянальнай рэліквіі знік у 1941 г.), адроджаны майстрам Міколам Кузьмічом на заказ Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” i з блаславення Беларускай праваслаўнай царквы. |
25 снежня 1998 г . | Першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, паводле якога насельніцтва краіны склала 10 045 200 чалавек (з ix 8 159 100 чалавек — беларусаў). Беларускую мову назвался роднай 73,7% жыхароў краіны. |
29 — 30 студзеня 1999 г. | Першы кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі з удзелам 600 прадстаўнікоў апазіцыйных партый i рухаў, незалежных прафсаюзаў i грамадскіх арганізацый.
оценка стоимости товарного знака в Орле оценка ущерба экспертиза в Брянске оценка недвижимости для наследства в Смоленске
ОФОРМИ ЗАКАЗ В ОДИН КЛИК
|